Падлеткі дэманстравалі голы зад у камеру назірання, а потым спрабавалі «замясці сляды»


Гомельская міліцыя шукае групу падлеткаў, якія скруцілі камеру відэаназірання. Перад гэтым адзін з малалетніх хуліганаў дэманстраваў свой аголены зад перад камерай.

Відэа здарэння апублікаванае на акаўнце гомельскага УУС у інтэрнэце. На самым пачатку роліка бачна, што пад камерай назірання сабралася група з пяці падлеткаў. Адзін з іх пры гэтым намотваў на руку баксёрскія бінты, другі паказваў свой азадак, а трэці ўскараскаўся па сцяне і пачаў адрываць камеру ад мацавання.

Інцдэнт здарыўся ля будынку банку па вуліцы Макаёнка ў Гомлі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў