Падлетак забіў сякераю сына беларускага пісьменніка Дзмітрыя Плакса. Сям’я жыла ў Швецыі


Пра гэта ў «Twitterʼы» паведаміла шведскае расейскамоўнае выданне «Скандинавская Лента».

Факт трагічнай смерці ў размове з Belsat.eu падцвердзіў блізкі сябар Дзмітрыя Плакса, Ігар Корзун.

Сына Дзмітрыя Плакса забілі ў пятніцу ў камуне Салентуна. Паводле «Скандинавская Лента», падлетак забіў яго сякераю, а пасля сам патэлефанаваў у паліцыю.

4 жніўня ў школе, дзе вучыўся сын Плакса, адбудзецца мемарыяльны вечар. Хлопцу было 16 гадоў.

«Ён спачатку марыў стаць піяністам-канцэртмайстрам, але потым сказаў, што будзе рабіць кар’еру эвалюцыйнага псіхолага. Пры гэтым ніколі не пакідаў фартэпіяна, працягваў іграць і браць урокі. – Пятро быў суперталенавіты: чытаў навуковыя кнігі, яму ўсё было цікава… Найлепшы хлопец на свеце – заўсёды шчаслівы і з добрым настроем», – расказаў шведскаму выданню expressen.se Дзмітрый Плакс.

Дзмітрый Плакс – мастак, пісьменнік, перакладчык, журналіст. Нарадзіўся ў Менску. Жыве і працуе ў Стакгольме. Стваральнік і прадзюсар беларускай службы «Радыё Швецыя». Сябра Саюза пісьменнікаў Швецыі, Саюза беларускіх пісьменнікаў.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары