Падлетак, які знік у Маладзечна, загінуў


Падлетак Яўген Рысік, зніклы ў Маладзечне, знойдзены мёртвым.

Пра гэта паведаміў пашукова-выратавальны атрад «Анёл» праз сваю старонку ў «Вконтакте».

«Рысік Яўген. Знойдзены. Загінуў. Выражаем шчырыя спачуванні сваякам і сябрам загінулага», – гаворыцца ў паведамленні атраду «Анёл».

Хлопцу было 15 гадоў, ён вучыўся ў маладзечанскай сярэдняй школе №1. 16 лістапада Яўген Рысік пайшоў з дому і не вярнуўся, пасля чаго сваякі звярнуліся ў міліцыю. Зніклага шукалі праваахоўнікі і валанцёры.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў