Падкідаем лідскія кеды, каб параўнаць іх з «Vans»


Лідскія кеды прызямляюцца на падэшву?

Мы падкідалі лідскія кеды ў паветра, каб спраўдзіць, ці прызямляюцца яны на падэшву.Глядзіце, што ў нас атрымалася!https://naviny.belsat.eu/news/padkidaem-lidskiya-kedy-kab-paraunats-ih-z-vans/

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 10 marca 2019

Нядаўна адзін з карыстальнікаў «Тўітэру» заўважыў, што, калі падкінуць у паветра кеды «Vans», яны прызямляцца на падэшву. Пасля таго сацсеткі ўзарваў флэш-моб з правяраннем гэтай гіпотэзы.

Фота: Марыя Арцыбашава/Belsat.eu

Знайсці ўсе відэа ў «Тўітэры» з падкіданнем кедаў «Vans» можна па гэштагу #vanschallenge. «Белсат» не мог застацца збоку: мы вырашылі правесці свой чэлендж – толькі з лідскімі кедамі, якія ўжо набылі свайго сталага аматара на радзіме і нават за яе межамі. І ёсць за што! Кошты на іх не кусаюцца, а на якасць гэта не ўплывае, тым больш што зробленыя яны збольшага з натуральных матэрыялаў. Але ж нас цікавіць іншае: ці на падэшву яны прызямляцца, нібы спрытная котка, ці ўсё ж ёю дагары?

Фота: Марыя Арцыбашава/Belsat.eu

Дзякуючы калегам і актыўным людзям, што ўжо далучыліся да нашай акцыі, праверку прайшла не адна пара. Маладзёны іх падкідвалі ў неба, шпулялі на падлогу і дываны. У выніку можам з дакладнасцю казаць: не кожныя, але шмат якія з гэтых кедаў, можна назваць той самай жывучай коткай!

Фота: Марыя Арцыбашава/Belsat.eu

Адмыслоўцы кажуць, што ўсё залежыць выключна ад вагі падэшвы, бо нейкай сакрэтнай распрацоўкі спецыяльнага матэрыялу ў беларускіх фабрык няма.

Фота: Марыя Арцыбашава/Belsat.eu

Што там у гэтых падэшвах за магніты, якія цягнуць да зямлі? Ці з’яўляецца гэта паказнікам якасці? Гэтыя пытанні застаюцца без адказаў. Але чаму б не пагуляцца са сваім модным абуткам такой роднай Лідскай фабрыкі? Мы ж – тыя яшчэ гарэзы і хуліганы!

Фота: Марыя Арцыбашава/Belsat.eu

Марыя Арцыбашава/Belsat.eu

Стужка навінаў