«Падкасіла гісторыя гвалту, якую перажыў яе сын». Памерла маці 17-гадовага Цімура Міцкевіча


Таццяна Міцкевіч з дзецьмі.
Фота: t.me/nashaniva

Не стала маці 17-гадовага Цімура Міцкевіча, якога катавалі міліцыянты.

Сіротамі засталіся дзевяць дзяцей, сямёра з іх няпоўнагадовыя.

«Таццяну вельмі падкасіла гісторыя гвалту, якую перажыў яе сын, гісторыя яго пераследу», – паведаміла ў Facebook Наталля Васілевіч.

Таццяне Міцкевіч было 44 гады.

Hавiны
Сілавікі збілі 16-гадовага падлетка да комы: білі галавой аб бетон, усоўвалі дручок у рот
2020.08.15 00:57

17-гадовы Цімур Міцкевіч трапіў у больніцу пасля пратэстаў 13 жніўня. Ён меў шматлікія траўмы, нават нейкі час знаходзіўся ў медыкаментознай коме. У пачатку верасня стала вядома, што на хлопца завялі крымінальную справу паводле арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі).

Пасля гэтага Цімур зноў трапіў у больніцу, адкуль уцёк. Яго месцазнаходжанне невядомае і па сёння. Паведамляецца, што родныя і блізкія хлопца дапамаглі яму выехаць з Беларусі.

Hавiны
Да хлопца, які трапіў у рэанімацыю з допыту, не пусцілі нават маці
2020.09.06 16:45

МГ belsat.eu

Стужка навінаў