Падгол і Таўстыка звярнуліся да Лукашэнкі: прапануем замяніць НТВ на «Белсат»


Кіраўнік ГА «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Алесь Таўстыка і грамадскі актывіст Уладзімір Падгол звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі і генеральнага пракурора Аляксандра Канюка з прапановай спыніць вяшчанне расейскага НТВ у Беларусі, бо тэлеканал абражае беларускую дзяржаву і яе кіраўніцтва.

Аўтары звароту нагадваюць, што 27 лістапада ў ток-шоу НТВ «прагучалі звесткі і ацэнкі, у якіх прыніжаліся гонар і годнасць нашай Рэспублікі, яе грамадзян і, адпаведна, нас асабіста». «Гучалі выразы, у якіх Беларусь параўноўвалася з «прастытуткай», «гуляшчай жонкай», а яе кіраўнік абвінавачваўся ў амаральнасьці і грашовай меркантыльнасці ды прадажнасці. Лічым, што тым самым Беларусі, яе грамадзянам і яе кіраўніку і нам асабіста нанесены маральны ўрон, зняважаныя наша гонар і годнасць, што прывяло да нашых «фізічных і маральным пакутаў», – пішуць Падгол і Таўстыка.

«Лічым неабходным на час пракурорскага расследавання прыпыніць вяшчанне ў тэлеэфіры Беларусі грамадска-інфармацыйных тэлеперадач тэлеканалу НТВ Расеі. З улікам, таго, што агрэсіўныя дзеянні НТВ носяць сістэмны характар ​​(напрыклад фільмы «Бацька-1» 2 і гэтак далей у 2010 годзе), прапануем замяніць тэлеперадачы НТВ перадачамі тэлеканалу «Белсат», які ні разу не здзейсніў інфармацыйных дзеянняў якія нанеслі страты рэпутацыі, гонару і годнасці Беларусі яе грамадзянам і кіраўніку дзяржавы», – адзначаюць актывісты.

Акрамя таго, Таўстыка і Падгол кажуць, што трэба запатрабаваць ад »Газпрому« знізіць цэны на газ для Беларусі, а таксама распусціць парламент Беларусі – «там мусяць працаваць не абыякавыя да інтарэсаў Беларусі і яе грамадзянаў кнопканаціскальнікі, а патрыёты».

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў