Падчас уручэння прэміі «Оскар» стужцы пра допінг-скандал у Расеі пажартавалі пра Пуціна


Вядоўца цырымоніі ўзнагароджання прэміяй «Оскар» Джымі Кімэл пажартаваў пра прэзідэнта Расеі падчас уручэння статуэткі дакументальнаму фільму «Ікар».

«Прынамсі, можна сказаць з упэўненасцю, што ў гэтыя выбары Пуцін не ўмешваўся», – пажартаваў Кімэл.

90-ая цырымонія «Оскар» прайшла ўначы з 4 на 5 сакавіка ў Лос-Анджэлесе (ЗША).

У ЗША вядзецца расследаванне справы аб умяшанні Расеі ў апошнія выбары прэзідэнта. Расея катэгарычна адмаўляецца каментаваць абвінавачанні, называючы іх «балбатнёю».

ЮВ, belsat.eu, паводле cnn.com

Стужка навінаў