Падчас страляніны ў штаце Вірджынія загінуў беларус


Страляніна ў амерыканскім штаце Вірджынія адбылася 31 траўня, загінулі 12 чалавек. Сярод іх – 35-гадовы ўраджэнец Беларусі Алекс Гусеў. Пра гэта піша мясцовае выданне The Virginian-Pilot.

Працаўнік камунальных службаў Дэўін Крэдак адкрыў агонь у будынку муніцыпалітэту горада Вірджынія-Біч днём 31 траўня. Ён забіў 12 чалавек, параніў яшчэ не менш за шасцярых, пасля чаго быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй. Праваахоўнікі пакуль не высветлілі матывы нападніка. Зброю стралок набыў легальна, адзначае golos-ameriki.ru.

Практычна ўсё, хто загінуў, акрамя аднаго чалавека, былі штатнымі працаўнікамі муніцыпалітэту. У тым ліку і 35-гадовы беларус Алекс Гусеў. Паводле СМІ, ён эміграваў у ЗША «ў пошуках лепшага жыцца» ў 2003 годзе. Вучыўся, атрымаў спецыяльнасць інжынер. Апошнія дзевяць гадоў Гусеў працаваў у муніцыпальных службах гораду.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў