Падчас рэйса «Аэрафлота» загінулі дзве кошкі – іх «шпурлялі» на разгрузцы


На борце рэйса «Аэрафлота» з Масквы ў Сафію загінулі дзве кошкі. Жывёлы атрымалі смяротныя траўмы пры транспартаванні. Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ.

Паводле выдання Baza, 22 студзеня Максім Чумачэнка вылецеў з Нью-Ёрку рэйсам «Аэрафлота», які накіроўваўся ў аэрапорт Маскву. Там у мужчыны была кароткая перасадка на наступны самалёт да Сафіі. Максім узяў з сабой трох котак пароды амерыканскі калар-пойнт.

Пасля пасадкі ў маскоўскім аэрапорце пасажыр, які ляцеў тым жа рэйсам, сказаў Максіму, што яго котак «шпурляюць» на разгрузцы. Тады Максім, які аплаціў паслугу прыёрыты-квітка, пабег да стойцы і спытаў у прадстаўнікоў авіякампаніі, дзе ягоныя жывёлы. У выніку ён атрымаў ад працаўнікоў склада дзве паламаныя пераноскі з катамі. Адна з іх была пашкоджана настолькі, што дно сышло ў столь.

Opublikowany przez Max Chumachenkę Piątek, 24 stycznia 2020

Мужчыну дазволілі ўзяць у салон дзвюх котак. Але выратаваць іх ужо не ўдалося: адна памерла проста ў самалёце, а другая – пазней, на стале ў ветэрынара. Згодна з папярэднім заключэннем абедзве жывёлы загінулі ад унутранага кровазліцця, якое справакавалі траўмы, атрыманыя пры транспартаванні. У трэцяй кошкі, якія ляцелі трансфертам, ветэрынар дыягнаставаў абмаражэнне.

У «Аэрафлоце» Бі-Бі-Сі пацвердзілі факт інцыдэнту, паабяцаўшы разабрацца ў яго прычынах і прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Думскі камітэт па экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя заявіў, што накіруе запыт кіраўніку МУС Уладзіміру Калакольцаву з просьбай праверыць сітуацыю.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў