Падчас развітання з Салеймані загінулі 40 чалавек. Пахаванне перанеслі


Пахавальная працэсія ў Кермане.
Фота: WANA NEWS AGENCY / Reuters / Forum

Некалі дзясяткаў чалавек загінулі ў іранскім горадзе Керман падчас пахавальнай працэсіі генерала Касэма Салеймані, забітага ў выніку авіяўдару ЗША.

Як паведамляе «Al Jazeera», сотні тысяч людзей сабраліся ў Кермане на пахаванне Салеймані – камандзіра іранскага спецпадраздзялення «Аль-Кудс», забітага ў Багдадзе на загад Доналда Трампа.

Hавiны
Тэгеран абяцае адпомсціць ЗША за забойства генерала Сулеймані
2020.01.03 08:40

«Reuters» на спасылкаю на афіцыйнае агенцтва «Fars» падае пра 32 загінулых і 190 параненых, а іншыя агенцтвы пішуць пра 35 смяротных ахвяраў.

«BBC» са спасылкай на дзяржаўныя іранскія медыі піша, што ў цісканіне загінулі прынамсі 40 і пацярпелі 213 чалавек.

Камітэт па арганізацыі пахавання паведамляе, што праз велізарны наплыў людзей правесці пахаванне сёння немагчыма. Пра новую дату паведамляць пазней.

Шэсце ў Тэгеране днём раней сабрала больш за мільён чалавек. Тут пахавальныя малітвы чытаў вярхоўны лідар мусульманаў-шыітаў аятала Алі Хаменеі. Таксама развітальныя працэсіі прайшлі ў гарадах Ахваз, Мэшхед і Кум.

Hавiны
Ці ліквідацыя іранскага генерала – пачатак Трэцяй сусветнай? І чаму не
2020.01.04 15:40

Касэм Салеймані быў забіты 3 студзеня ў Багдадзе на загад прэзідэнта ЗША Доналда Трампа пасля таго, як шыіцкія дэманстранты напалі на амерыканскую амбасаду ў Іраку.

Салеймані кіраваў «Кудс» – шматлікімі сіламі спецыяльных аперацыяў у складзе Корпусу вартаўнікоў Ісламскай рэвалюцыі Ірану. «Кудс» сталі ці не галоўным сродкам, з дапамогаю якога Іран праводзіць сваю палітыку ў суседніх краінах.

У Ліване «Кудс» трэнавалі і пастаўлялі зброю для баевікоў шыіцкай ісламісцкай арганізацыі «Хізбула», якая ваявала супраць Ізраілю, а таксама супраць мясцовых хрысціянаў і мусульманаў-сунітаў. «Хізбулу» лічаць тэрарыстычнаю арганізацыяй блізу 20 краінаў свету.

У Палестыне «Кудс» дапамагалі тэрарыстам з груповак «Хамас» ды «Ісламскі джыхад».

Hавiны
ЗША не збіраюцца сыходзіць з Іраку
2020.01.07 08:10

«Кудс» у Іраку дапамагалі розным шыіцкім вайсковым фармаванням, бралі ўдзел у крывавай грамадзянскай вайне паміж шыітамі ды сунітамі, у тым ліку ладзілі напады на амерыканскія войскі.

Найбольш актыўна «Кудс» дзеялі ў грамадзянскай вайне ў Сірыі, набіраючы і адпраўляючы ў бой на баку рэжыму Башара Асада тысячы чалавек – як іранцаў, гэтак і шыітаў з іншых краінаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў