Падчас ператрусу Дзмітрыю Паліенку разграмілі кватэру, зламалі камп’ютар, а таксама зніклі грошы


Актывіст вярнуўся дадому пасля допытаў і знайшоў у кватэры паламаныя сцены і перакуленыя рэчы.

Тыя, хто праводзіў ператрус, не вельмі ахайна паставіліся да чужой маёмасці.

«Камп’ютар валяецца без вінчэстару. Забралі два ноўтбукі ды тэлефон, майкі. Паламалі сцены – не ведаю, можа шукалі схованкі. Таксама знікла вялікая сума грошай, каля 370 рублёў і 100 долараў. Таксама забралі балончык».

Дзмітрыя Паліенку, Яўгена Чуліцкага і Насту Гусеву вызвалілі пасля допытаў 23 студзеня. Дзмітрый Паліенка са следствам супрацоўнічаць адмовіўся і віну не прызнаў. Тое ж сама датычыць Яўгена Чуліцкага і Насты Гусевай.

Актывістаў падазраюць у нанясенні графіці «Менты убивают людей» на сцяну аднаго з гарадскіх будынкаў на вуліцы Ахоцкай 22 снежня 2018 года. Маладзёнаў затрымалі на падставе відэа, на якім не бачна твараў.

Распачатая крымінальная справа за апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці. Паліенку і Чуліцкага затрымалі 21 студзеня, Гусеву – 22-га. У іх дома прайшлі ператрусы. Актывістаў змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Маладзёнам пагражае штраф, грамадскія працы або арышт.

Hавiны
Дзмітрыя Паліенку і яшчэ аднаго анархіста затрымалі за графіці «Менты убивают людей»
2019.01.22 09:00

ДР belsat.eu

Стужка навінаў