Падчас пажару ў шматпавярховіку з кватэраў вывелі 15 чалавек. Загінуў пенсіянер

ВІДЭА

МНС паведаміла падрабязнасці аб пажары ў менскім мікрараёне Сокал.

Паведамленне пра дым з кватэры на шостым паверсе дзевяціпавярховага жылога дому № 14 па вуліцы Авіяцыі паступіла 12 кастрычніка. Ратаўнікі, якія прыбылі да месца выкліку, выявілі, што ўзгаранне адбылося ў жылым пакоі і ў калідоры трохпакаёвай кватэры на агульнай плошчы 15 кв. м.

Кватэра, у якой адбылося ўзгаранне. Фота – МНС

У кватэры, якая гарэла, ратаўнікі знайшлі абгарэлы труп мужчыны 1955 года нараджэння. З кватэраў 7-га, 8-га і 9-га паверхаў працаўнікі МНС з дапамогай масак выратавалі 10 чалавек. Яшчэ пяць чалавек эвакуявалі з кватэраў на ніжэйшых паверхах.

Цяпер ратаўнікі выяўляюць прычыну пажару. Сярод асноўных версіяў – неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.

ДД

Глядзі таксама
Каментары