Падчас падліку галасоў на «Еўрабачанні» адбылася памылка. Беларусь на іншым месцы


22 траўня Еўрапейскі вяшчальны саюз апублікаваў правільныя вынікі галасавання падчас «Еўрабачання – 2019».

Еўрапейскі вяшчальны саюз (ЕВС) у афіцыйным прэс-рэлізе зазначыў, што праз парушэнне правілаў песеннага конкурсу прадстаўнікамі беларускага журы (абнародаванне таго, хто і як з удзельнікаў журы галасаваў падчас першага паўфіналу «Еўрабачання») беларускае журы «распусцілі». А іхныя галасы не ўлічваліся. Гэта і паўплывала на вынік галасавання ў фінале конкурсу. А менавіта была зробленая сімуляцыя галасавання Беларусі на падставе сярэдняга выніку краінаў з падобнай гісторыяй галасавання. Але праз «чалавечы фактар» абагульнены вынік фінальнага галасавання паўстаў пасля выкарыстання неадпаведнай «сімуляцыі».

Новыя вынікі фіналу «Еўрабачання». Крыніца: eurovision.tv

Памылка не паўплывала на пазіцыю пераможцы і топ-4. Але некаторыя краіны страцілі першапачатковыя пазіцыі. Напрыклад, беларуская спявачка Зена апынулася на 24-ым месцы замест 25-га.

Hавiны
«Еўрабачанне-2019» выйграў спявак з Нідэрландаў. Беларусь – перадапошняя
2019.05.19 02:09

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў