Падчас нядзельнага маршу затрымалі журналіста «Белсату»

Міліцыянты затрымалі журналіста «Белсату» Алеся Любенчука. Цяпер журналіст знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС Менску.

Алеся Любенчука затрымалі падчас нядзельнага маршу. Вядома, што яму інкрымінуюць артыкул 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) Паводле артыкулу, адказнасць за гэтае парушэнне прадугледжвае штраф у памеры ад двух да пяцідзесяці базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт.

Алесь Любянчук. Фота: Facebook

Алесь Любянчук у гэтым месяцы ўжо правёў 15 дзён за кратамі. Журналіста затрымалі 24 верасня, на наступны дзень асудзілі да адміністрацыйнага арышту і аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (510 рублёў). 3 кастрычніка Любенчука перавезлі з Менску ў Баранавічы і вызвалілі 6 кастрычніка.

Затрыманні, збіццё, арышты. Як пераследуюць журналістаў «Белсату» пасля выбараў

СК belsat.eu

Hавiны