Падчас начных гонак у Берасці адбылася маштабная аварыя


ДТЗ адбылося ў ноч з 30 на 31 жніўня на вуліцы Кастрычніцкай у Берасці, піша мясцовае выданне virtualbrest.by.

Абноўлена а 19:25.

Маштабная аварыя ў выніку начных гонак па Берасці. Дарожна-транспартавае здарэнне адбылося каля другой гадзіны ночы на вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Шмат машын сутыкнулася і атрымала пашкоджанні, але, на шчасце, ніхто з кіроўцаў не пацярпеў. Паводле непацверджанай інфармацыі, аварыя адбылася ў выніку правядзення нелегальных начных гонак на трасе.

Фота virtualbrest.by

Пра гэта кажуць відавочцы ДТЗ.

На месца аварыі выязджала міліцыя і ратавальнікі.

«22-гадовы малады чалавек, кіроўца BMW, здзейсніў наезд на чатыры прыпаркаваныя ля краю праезнай часткі аўтамабіля: BMW, «Mitsubishi», «Ford» і «Chrysler». Малады чалавек быў цвярозы, ён растлумачыў, што няправільна выбраў хуткасць руху і не справіўся з кіраваннем», – цытуе афіцыйную прадстаўніцу МУС Вольгу Чамаданаву «Tut.by».

На маладзёна склалі пратакол паводле Адміністратыўнага кодэксу за «наезд на перашкоду» ды «іншыя правапарушэнні».

Паводле мясцовых журналістаў, раней начныя гонкі адбываліся на трасе на лётнішча, але пасля таго, як там аматараў экстрыму разагналі, яны пачалі ганяць на звышхуткасцях па горадзе.

КА, ДД belsat.eu

Стужка навінаў