Падчас начнога палявання мужчына па неасцярожнасці застрэліў егера


Уначы 22 студзеня 59-гадовы жыхар Менску, палюючы ў лесе на тэрыторыі Дзятлаўскага раёну, стрэліў у бок дзікай жывёліны. Аднак трапіў у чалавека. Пра здарэнне паведамілі ў Следчым камітэце.

У выніку агнявога ранення 46-гадовы егер Дзятлаўскага лясгасу памёр на месцы здарэння.

Фота: sk.gov.by

У дачыненні паляўнічага распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 144 Крымінальнага кодэксу («Прычыненне смерці па неасцярожнасці»).

Падазраванага затрымалі, яму пагражае да трох гадоў турмы.

АД, belsat.eu

 

Стужка навінаў