Падчас Маршу пенсіянераў была затрыманая жанчына сталага веку. Яе пакінулі на Акрэсціна


Сярод затрыманых падчас Маршу пенсіянераў 12 кастрычніка былі людзі сталага ўзросту, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Да праваабаронцаў звярнулася суседка Ніны Вароніч – пенсіянеркі з Менску, якая была затрымана ўчора ў раёне станцыі метро Якуба Коласа. Спачатку жанчыну адвезлі ў Маскоўскі РУУС, адкуль ёй дазволілі патэлефанаваць суседцы і паведаміць пра сваё затрыманне. Сёння раніцай суседзі высветлілі, што Ніна Вароніч знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна да суда.

«Абуральна, што пачалі затрымліваць і пенсіянераў, – кажа праваабаронца Валянцін Стэфановіч. – Таксама тут мы сутыкаемся з пэўнай супярэчнасцю: згодна з артыкулам 6.7 КаАП, у Беларусі арышт нельга выносіць у дачыненні асобаў, на ўтрыманні якіх ёсць людзі, старэйшыя за 80 год, але наконт саміх людзей сталага ўзросту няма ніякіх абмежаванняў».

Абноўлена
Беларускія пенсіянеры выйшлі на марш. Сілавікі ўжылі спецсродкі, ёсць пацярпелыя
2020.10.12 16:42

Нагадаем, падчас Маршу пенсіянераў 12 кастрычніка сілавікі паводзілі сябе вельмі жорстка, актыўна выкарыстоўвалі слезацечны газ, траўматычную зброю і святлошумавыя патроны.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў