Падчас капрамонту ў Менску абвалілася будаўнічая люлька з працаўнікамі


Падчас капітальнага рамонту на будынку Філатава, 7 у Менску абвалілася будаўнічая люлька з працаўнікамі. Фота і відэа з інцыдэнту апублікаваў у сваім Facebook Іван Ведэнін.

Люлька з людзьмі павісла паміж чацвертым і другім паверхам. Але працаўнікі здолелі ўтрымацца ў канструкцыі і змаглі зайсці ў акно на другім паверсе.

«У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Магчыма, што будзе нейкае расследаванне. Пакуль пра выпадак ніхто і не ведае. Працаўнікі яшчэ не вярнуліся з аб’екту», – распавялі «Белсату» ў ДУ «ЖЭУ № 1 Заводскага раёну Менску».

Hавiны
Будаўнікі б’юць трывогу: няма рэнтабельнасці, заробкі ўпалі ўдвая, людзі сыходзяць
2019.09.05 16:16

Па словах відавочцы, на месцы не было спецыяльных службаў. Працаўнікі самастойна знялі люльку з дапамогаю крана.

Падобны выпадак меў месца падчас будаўнічых працаў на Астравецкай АЭС. 59-гадовы і 23-гадовы працаўнікі зваліліся з люлькі з вышыні ў выніку збою працы аўтавышкі. Мужчыны атрымалі моцныя траўмы, справай заняўся Следчы камітэт.

Hавiны
На БелАЭС зноў выпадак: з калыскі зламанай аўтавышкі МАЗу зваліліся рабочыя
2019.07.29 18:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў