Падчас Еўрапейскіх гульняў цягнікі ў метро будуць хадзіць часцей і пазней


На час правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года праца менскага метро зменіцца. Як паведамілі ў метрапалітэне, зменшыцца інтэрвал руху, а таксама падоўжыцца час працы 19, 21, 29 і 30 чэрвеня.

Гэтак, 19 чэрвеня праца метро будзе падоўжаная да 03:10, 21-га і 30-га – да 04:30, а 29-га – да 02:30.

Hавiны
«Якія Еўрапейскія гульні? У нас дзеці спяць на ложках часоў СССР»
2019.06.17 11:13

Таксама з 18 чэрвеня да 04:00 1 ліпеня адменены прыпынак «Палац спорту» на праспекце Пераможцаў, а з 05:00 20 чэрвеня да 01:00 26 чэрвеня не будзе прыпынку «Станцыя метро «Кастрычніцкая» на праспекце Незалежнасці ў напрамку вуліцы Леніна.

Апроч таго, зменяцца трасы аўтобусных маршрутаў №№ 23, 37, 74С і 163, паведамілі ў прадпрыемстве «Сталічны транспарт і сувязь».

Відэа
Домрачава, Васілевіч і вядоўца праграмы «Белсату» «Я не буду гэтага есці» – у роліку «Euronews» пра Еўрапейскія гульні
2019.03.27 13:46

А паводле рашэння Менгарвыканкаму ад 13 чэрвеня №1728, якое апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, ад 17 чэрвеня да 2 ліпеня будзе абмежаваны рух транспарту на вуліцы Чурлёніса ад праспекта Дзяржынскага да праезду Каралінскі і па праездзе Каралінскі ад вуліцы Чурлёніса да мясцовага праезду да Вёскі спартсменаў.

І ў гэты ж час абмежаваны доступ для аўтамабіляў па вуліцы Гарадскі Вал ад вуліцы Няміга да праспекта Незалежнасці (акрамя грамадскага транспарту). Ад 20:00 21 чэрвеня да 01:30 22 чэрвеня і ад 20:00 30 чэрвеня да 01:30 1 ліпеня абмяжоўваецца рух па вуліцы Ульянаўскай ад вуліцы Свярдлова да Кастрычніцкай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў