Падчас Еўрапейскіх гульняў менскі метрапалітэн будзе працаваць да раніцы


Метро будзе працаваць да 4:30. Уваход будуць закрываць а 4:10. Наземны транспарт будзе развозіць людзей да 5-й раніцы. Робіцца гэта для наведнікаў фан-зонаў, якія будуць адкрытыя да 4:00, паведамляе minsknews.by.

У Менску будзе тры фан-зоны з вялікімі экранамі: каля Палаца Спорту, бліз «Менск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны».

Таксама ўвядуць спецыяльныя экспрэс-маршруты. Яны будуць курсаваць паміж месцамі правядзення спаборніцтваў і станцыямі метро.

Тры экспрэс-маршруты давязуць гледачоў ад «Менск-Арэны» да станцый метро «Пушкінская», «Няміга» і «Акадэмія навук» і назад. Яшчэ адзін звяжа «Чыжоўка-Арэну» са станцыяй метро «Аўтазаводская», пяты шатл будзе ездзіць ад ціра імя Цімашэнкі да станцыі метро «Уручча».

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня. Чакаецца, што ў беларускую сталіцу прыедуць больш за 4 тысячы спартоўцаў і каля 2 тысячаў трэнераў. Яны прадставяць афіцыйныя дэлегацыі з 50 еўрапейскіх Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. На імпрэзе будуць працаваць каля 8 тысячаў валанцёраў.

Hавiны
Рабочых Беларускай чыгункі зганяюць на «Дынама» напярэдадні Еўрагульняў?
2019.05.14 13:58

ДР belsat.eu

Стужка навінаў