Падчас дваравых маршаў затрымалі не менш за 12 чалавек


12 студзеня жыхары Менску выйшлі нагадаць пра забойства Рамана Бандарэнкі, якое адбылося два месяцы таму, але супрацоўнікі сілавых структур перашкодзілі правядзенню акцыі памяці.

Менчукі з розных раёнаў хацелі сабрацца на плошчы Пераменаў, каб абысці з ліхтарыкамі трансфарматарную будку, на сцяне якой быў мурал дыджэяў Пераменаў. Аднак міліцыя не дала гэтага зрабіць, пачаліся затрыманні.

Валанцёры паведамляюць пра 12 затрыманых на дваровых акцыях.

Затрыманні таксама прайшлі ў гарадзенскім мікрараёне Вішнявец, схапілі як мінімум чатырох чалавек.

Пра затрыманні на плошчы Пераменаў выказалася Святлана Ціханоўская:

«Сёння – два месяцы з дня забойства Рамана Бандарэнкі. На Плошчы Пераменаў і ў іншых раёнах Менску затрымліваюць людзей, якія выйшлі ўшанаваць ягоную памяць.

У гэтага рэжыму няма павагі ні да жывых, ні да мёртвых. Лукашэнка кажа пра год народнага адзінства, але кожны дзень мы назіраем, як менавіта ён бачыць гэтае адзінства: з дубінкамі, судамі і 178 палітвязнямі. Ці трэба яшчэ нейкае пацверджанне таго, што гэты чалавек перастаў быць палітыкам і стаў вядомым на ўвесь свет злачынцам? Я лічу, няма».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў