Падчас асушэння каналу ў Парыжы знайшліся сотні ровараў


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”81486″ img_size=”large”][vc_column_text]Улады ўзяліся пачысціць канал упершыню за апошнія пятнаццаць гадоў. Падчас працаў парыжскія камунальныя службы знайшлі на дне неверагодную колькасць скарбаў: старыя радыёпрымачы, вазкі з супермаркетаў, сотні ровараў, самакатаў і нават матацыклаў.

Канал Сэн-Мартэн прарылі ў 1826 годзе для водазабеспячэння парыжскіх фантанаў і палягчэння рачнога суднаходства.[/vc_column_text][vc_single_image image=”81490″ img_size=”large”][vc_column_text]Напрыканцы ХХ стагоддзя канал страціў эканамічную мэтазгоднасць, але стаў турыстычнай славутасцю. Сваёй папулярнасці ён абавязаны размяшчэнню ў самым цэнтры Парыжу, у 10 муніцыпальным раёне.

Мясцовыя жыхары лічаць, што менавіта папулярнасць і стала прычынай ператварэння каналу ў сметнішча.[/vc_column_text][vc_single_image image=”81498″ img_size=”large”][vc_column_text]Асушэнне і ачышчэнне каналу працягвалася тры месяцы і каштавала бюджэту Парыжа 9,5 млн еўраў. Падчас працаў усю рыбу, што засталася на дне, перанеслі ў чысцейшыя месцы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”81502″ img_size=”large”][vc_column_text]Канал Сен-Мартэн можна пабачыць у шматлікіх французскіх фільмах – напрыклад, у «Амэлі» Жана-Пʼера Жэнэ (Jean-Pierre Jeunet).

.[/vc_column_text][vc_single_image image=”81494″ img_size=”large”][vc_column_text]Апошні раз канал чысцілі ў 2001 годзе.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў