Падчас акцыяў салідарнасці па ўсёй Беларусі былі затрыманыя больш за 100 чалавек


Увечары 19 траўня ў Менску і іншых гарадах Беларусі былі затрыманыя дзясяткі ўдзельнікаў «жывых ланцугоў», журналістаў і проста мінакоў.

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», толькі ў Менску затрыманыя не менш за 80 чалавек. Бліжэй да раніцы затрыманых пачалі адпускаць з РУУСаў сталіцы. Дзесьці абмяжоўваліся прафілактычнай гутаркай, дзесьці складалі пратаколы паводле арт. 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Сярод затрыманых у Менску было восем журналістаў, у тым ліку фатографка «Белсату» Ірына Арахоўская. Усе яны праз некалькі гадзінаў вызваленыя цягам некалькі гадзінаў.

У Бабруйску міліцыя затрымала каля дзясятка чалавек, у тым ліку трох журналістаў. У Гомлі – мінімум 9 (без уліку прэвентыўна затрыманых), у Віцебску – не менш за 7, у Магілёве – мінімум 6, у Наваполацку – 3. У Маладзечна, Воршы, Слуцку і Горадні затрыманыя мінімум па аднаму чалавеку.

Такім чынам, паводле папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, увечары 19 чэрвеня па ўсёй Беларусі былі затрыманыя больш за 100 чалавек.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў