Яны выйшлі на мірны пратэст. Падчас акцыі 14 ліпеня сілавікі затрымалі больш за 250 чалавек


Большасць затрыманых – у Менску. Жорстка затрымлівалі і журналістаў.

Падчас на стыхійнай акцыі пратэсту, якая адбылася ў гарадах Беларусі 14 ліпеня, сілавікі затрымалі больш за 250 асобаў. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», спіс яшчэ аднаўляецца.

Большасць затрыманых была у Менску. АМАПаўцы ў сталіцы схапілі каля 210 мітынгоўцаў. Міліцыянты масава затрымлівалі ўдзельнікаў мірных акцыяў і ў шматлікіх гарадах краіны. Гэтак, суды над мітынгоўцамі адбудуцца ў Пружанах, Берасці, Горадні, Гомлі, Салігорску, Бабруйску, Стоўбцах. Агулам сілавікі схапілі больш за 250 асобаў.

Hавiны
Мяне затрымалі на пікеце: што рабіць? Кароткая інструкцыя
2020.06.21 12:35

Затрымлівалі таксама і журналістаў. Гэтак, у Менску падчас стрыму затрымалі журналістаў«Еўрарадыё» Міхася Ільіна і Арцёма Маёрава. У аўтазак запіхнулі журналістаў «Радыё Свабода» Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка.​ Затрымалі карэспандэнтаў TUT.BY Аляксея Суднікава і Усевалада Зарубіна. Затрымалі аператара Бі-Бі-Сі Эндзі Смайта.

Абноўлена
Вынікі НЕрэгістрацыі кандыдатаў: людзі выйшлі пратэставаць. Падчас стрыму затрыманыя журналісты «Белсату»
2020.07.14 19:22

Сярод затрыманых былі і журналісты «Белсата». Гэтак у аўтазак запіхнулі пазаштатнага журналіста «Новага Часу» Арцёма Ляву, які вёў стрым для «Белсату». Затрымалі Кацярыну Андрэеву і Ігара Ілляша, журналістаў «Белсату». Позна ноччу іх адпусцілі

У Гомлі затрымалі карэспандэнта «Сильных Новостей» Надзею Пужынскую і відэааператара Марыну Драбышэўскую, журналіста Юрыя Глушакова. У Берасці міліцыянты схапілі пазаштатнага карэспандэнта парталу «Першы Рэгіён» Данілу Палянскага.

СК belsat.eu

Стужка навінаў