Падатковая нагадала «дармаедам», каб прыходзілі і забіралі заплачаны збор


Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці нагадала пра магчымасць забраць збор на фінансаванне дзяржвыдаткаў, заплачаны за 2015 і 2016 гады.

Паведамленне пра гэта апублікаваў прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ па Магілёўскай вобласці.

Забраць заплачаны збор змогуць тыя, хто сёлета:

  • дасягнуў пенсійнага ўзросту
  • прызнаны недзеяздольным або інвалідам (незалежна ад групы, прычыны, даты наступлення і тэрміну інваліднасці).

Для вяртання грошай трэба з пісьмовым зваротам звярнуцца ў інспекцыю МНС па месцы жыхарства. Зрабіць гэта можа прадстаўнік зацікаўленай асобы, на якога аформленая даверанасць.

Раней кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава распавяла, што да 1 кастрычніка «пастаўленая задача прыняць абноўлены дэкрэт №3». Пры гэтым «акцэнт пераносіцца на мясцовыя органы ўлады».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў