Падаткавікі канфіскавалі 1248 дываноў на суму Br 36 млрд


Менскія інспектары знайшлі ў адной з крамаў гандлёвага цэнтру «Арэна Сіці» тавары без ідэнтыфікацыйных знакаў і дакументаў.

Падаткавікі канфіскавалі 1248 дываноў. Іх кошт складае Br 36,7 млрд. Крама прадавала тавары без дакументаў, якія пацвярджаюць іх паступленне ды парушала парадак прыёму грашовых сродкаў падчас рэалізацыі тавараў, паведамілі sputnik.by у прэс-службе міністэрства па падатках і зборах Беларусі.

ЮВ, belsat.eu, паводле sputnik.by

Стужка навінаў