Падаткавікі: Часцей за ўсё просяць вызваліць ад падатку на дармаедства тыя, хто з'ехаў у Расею


Беларусы, якія ў 2015 годзе пражывалі ў Расеі, часцей за ўсё звяртаюцца ў падаткавую, каб іх вызвалілі ад выплаты збору на дармаедства.

Пра гэта падчас онлайн-канферэнцыі на старонцы Белтэлерадыёкампаніі распавёў начальнік упраўлення падаткаабкладання грамадзянаў, дэкларавання прыбыткаў і маёмасці галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізасобаў МПЗ Андрэй Кавалеўскі.

«Часцей за ўсё наконт вызвалення звярталіся асобы, якія пражывалі ў Расеі», – заявіў Андрэй Кавалеўскі.

Беларусы, якія пражываюць у Расеі, могуць атрымліваць паведамленні аб выплаце збору, таму што «ніводзін дзяржорган не можа сказаць, колькі дзён грамадзянін пражываў у РФ». Падаткавая не валодае звесткамі пра тых, хто выехаў у тыя краіны, з якімі ў Беларусі адсутнічае памежны кантроль.

У Беларусі рыхтуюцца акцыі супраць падатку на дармаедства

Тыя, хто ў пазамінулым годзе працаваў у Расеі, мусяць прадставіць пацверджанне ад наймальніка, што спецыяліст сапраўды працаваў у кампаніі. Пры гэтым трэба ўказаць, якую працу ён выконваў і ў які перыяд.

Раней праваабаронцы распавядалі, што большасць тых, каго залічылі ў «дармаеды», – мужчыны ад 20 да 50 гадоў. Звычайна яны працуюць у Расеі «па-чорнаму», атрымліваючы заробак у канверце.

Паводле апошніх паведамленняў, падатак ужо выслалі 35 тыс. асобаў, яны пералічылі ў бюджэт 10,5 млн новых рублёў. Агулам падаткавікі выслалі больш за 440 тыс. паведамленняў аб выплаце зборку.

Выплаціць падатак трэба да 20 лютага.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў