Падаткавікі абвесцілі пра абмеркаванне праектаў законаў аб гульнявым бізнесе


Гульнявы бізнес у Беларусі падкарэктуюць. Згодна з указам кіраўніка краіны распрацаваныя новыя дакументы, якія датычацца прававога рэгулявання гульнявога бізнесу ў Беларусі. Міністэрства па падатках і зборах прапаноўвае зацікаўленым бакам далучыцца для абмеркавання новаўвядзенняў.

Праект закона «Аб унясенні зменаў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь» распрацаваны згодна з указам кіраўніка краіны № 305 ад 7 жніўня 2018 году «Аб удасканаленні прававога рэгулявання гульнявога бізнесу» і плана мерапрыемстваў па рэалізацыі ўказа, зацверджанага першым намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь 30 жніўня.

Таксама выносіцца на абмеркаванне праект пастановы Саўміна, які плануецца прыняць у мэтах выканання таго ж указа № 305.

СК, belsat.eu

 

Стужка навінаў