Падатак на дармаедства сплацілі 51 600 беларусаў


Толькі кожны 9 «дармаед» вырашыў заплаціць скандальны збор.

Апошні дзень выплаты падатку на дармаедства мінуў учора. Агулам яго сплацілі 51 600 беларусаў. Усяго падатковыя інспекцыі накіравалі 470 тысяч «лістоў шчасця».

Бюджэт атрымаў ад «дармаедаў» 15,6 млн рублёў.

У Міністэрстве падаткаў папярэджваюць, што за нявыплату збору прадугледжваецца штраф на суму Br 46-92 ды нават – адміністратыўны арышт. Пры гэтым штраф не вызваляе ад падатку.

Дэкрэт № 3 абурыў беларусаў па ўсёй краіне. У шмат якіх гарадах прайшлі пратэсты. Гомельскі марш абураных беларусаў 19 лютага стаў самым масавым сярод акцыяў абласных цэнтраў.

Улады пакуль маўчаць і не збіраюцца адмяняць пастанову. У каментары «Белсату» палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі выказаў меркаванне, што Лукашэнка можа адмяніць дэкрэт, але гэта малаімаверна. Хутчэй ён зваліць віну на падначаленых.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў