Падатак на дармаедства – добра забытае старое


Кайзераўскае войска, акупаваўшы Беларусь, у 1916 годзе таксама ўвяла штраф за дармаедства. І дармаедам таксама мог пагражаць арышт.

«Штрафам да 3 000 марак грашамі або адсідкаю (у турме ці пад арыштам) да 6 месяцаў, або абедзвюма карамі будуць за ўпорства караць тых, хто лянуецца або працівіцца выданым прыказам аб працы на раллі, зборцы ўраджаю, паляпшэнні скаціны», – гаворыцца ў загадзе акупантаў, які быў выдадзены ў Горадні 19 красавіка 1916 году.



У загадзе падкрэслена, што гэткай жа кары падлягае кожны вясковец і гараджанін, «каторы бы з неахвоты рабіць, ленасці або іншай прычыны не пайшоў на кожную предложэную яму за плату работу».

Гэта дакумент апублікаваў гарадзенскі рэсурс «Твой стыль» у артыкуле пра часы акупацыя Горадні падчас першай Сусветнай вайны.

«Аднак ніякія строгія нямецкія законы і парадкі не дапамаглі нямецкаму імператару перамагчы ваенную машыну краін Антанты, асабліва ЗША, якія далучыліся да вайны супраць Нямеччыны і яе саюзнікаў вясной 1917 г. На ўспамін гродзенцам ад немцаў, пасля іх зыходу вясной 1919 г., засталіся толькі нявыкарыстаныя карткі на хлеб ды бульбу, ды кучы нікому непатрэбных жалезных манет», – піша аўтар артыкула.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў