Пад Воршай будуюць завод стралковай зброі


На ім стралковую зброю будуць збіраць з замежных камплектуючых.

На заводзе спачатку будуць вырабляць патроны, а пазней будзе арганізаваная вытворчасць стралковай зброі. Старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі Раман Галоўчанка паведаміў пра гэта ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1».

У Беларусі ўжо збіраюць стралковую зброю, але з замежных камплектуючых. «Ідзе асваенне» тэхналогіяў уласнай вытворчасці, паведаміў Раман Галоўчанка.

«Пакуль гэта службовая і цывільная зброя. Гэта баявая зброя, якая адрозніваецца некаторымі параметрамі ад таго, што выкарыстоўваюць у войску», – распавёў Галоўчанка.

Раней Раман Галоўчанка працаваў амбасадарам Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

2015 год. Раман Галоўчанка і Юсуф бэн Тарад аль-Саадун, прадстаўнік камітэту па супрацы Беларусі і ААЭ. Фота – mfa.gov.by

Падчас нядаўняга візіту на палігон пад Івацэвічамі Лукашэнка заявіў, што развіццё беларускай абароннай прамысловасці прадугледжвае стварэнне айчыннай стралковай зброі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў