Пад ціскам масавых пратэстаў у Абхазіі прызначылі паўторныя выбары


Выбары прэзідэнта непрызнанай рэспублікі Абхазія адбудуцца 22 сакавіка. Пра гэта паведамляе «РИА Новости» са спасылкай на старшыню ЦВК Тамаза Гогія.

Ён адзначыў, што рашэнне аб паўторных выбарах было прынята «практычна аднагалосна».

У верасні ў Абхазіі адбыліся прэзідэнцкія выбары, на якіх перамог Рауль Хаджымба. Апазіцыя палічыла вынікі сфальсіфікаванымі, у краіне пачаліся масавыя пратэсты. Падчас акцыі пратэсту 9 студзеня дэманстранты пайшлі на штурм будынку адміністрацыі прэзідэнта ў сталіцы Абхазіі Сухумі.

Пад ціскам пратэстаў Вярхоўны суд Абхазіі адмяніў зацверджаныя раней вынікі вераснёўскіх выбараў прэзідэнта.

Паводле абхазскіх законаў, да паўторных выбараў Хаджымба можа выконваць абавязкі кіраўніка рэспублікі, але апазіцыя настойвае на ягонай адстаўцы ўжо цяпер.

Нагадаем, у 2008 паміж Грузіяй і Расеяй адбылася вайна, у выніку якой Масква прызнала незалежнасць Паўднёвай Асетыі і Абхазіі. У Тбілісі гэты крок расцанілі як акупацыю.

Незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асетыі акрамя РФ прызналі толькі некалькі краінаў – Сірыя, Венесуэла, Нікарагуа і Науру. На ўзроўні ААН абедзве рэспублікі працягваюць лічыцца часткай Грузіі.

Аб’ектыў
Вайне ў Грузіі – 10 гадоў. Чаму Беларусь захавала нейтралітэт
2018.08.08 22:05

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў