Пад Салігорскам трактар знішчыў каноплі на тры футбольныя палі


Гэткім чынам праваахоўнікі змагаюцца з незаконнымі дзікарослымі раслінамі.

Цягам лета дзее адмысловая праграма «Мак»: міліцыянты выяўляюць і знішчаюць мак і каноплі.

Буйны рэйд прайшоў на мінулым тыдні ў Салігорскім раёне паблізу вёскі Саковічы, дзе знішчылі 2 гектары каноплі. Агульная вага знішчанай масы – больш за 800 кг.

Міліцыянты адзначаюць, што з кожным годам колькасць такіх палёў зніжаецца. У 2017 годзе за незаконнае вырошчванне нарказмяшчальных раслінаў (артыкул 16.1 КоАП – вырошчванне нарказмяшчальных раслінаў без мэты збыту альбо вырабу наркатычных сродкаў) склалі толькі два пратаколы. За выраб і распаўсюджванне наступае крымінальныя адказнасць.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў