Пад Рэчыцай у ДТЗ загінулі двое чыноўнікаў


Учора, 17 студзеня, на 137-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расейскай Федэрацыі-Гомель-Кобрын аўтамабіль «Skoda», у якім знаходзіліся двое супрацоўнікаў фонду «Гомельаблмаёмасць», выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з «МАЗам».

Чыноўнікі – 39-гадовы мужчына і 43-гадовая жанчына загінулі на месцы. Таксама загінуў кіроўца Гомельскага аблвыканкаму які знаходзіўся за рулём «Skoda».

Рэчыцкі раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальная справа па ч.3 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб) Крымінальнага кодэкса па факце ДТЗ са смяротным зыходам.

 

ІІ, belsat.eu, паводле sk.gov.by і belta.by

Стужка навінаў