Пад Рэчыцай паўлін гуляў па могілках


Птушку знайшлі жыхары вёскі Корасцень у Рэчыцкім раёне.

Ніхто не ведае, як птушка трапіла на могілкі, падыходзіць да яе таксама не адважыліся, таму выклікалі МНС, піша «Gomel.today».

Дарэчы, на мінулым тыдні ў жыхара вёскі Маўчаны (адлегласць паміж Корасценню і Маўчанамі складае 2 км) з хлява скралі двух паўлінаў. Не выключана, што гэта была адна з выкрадзеных птушак.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў