Пад Полацкам ракетны комплекс С-300 трапіў у ДТЗ


Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства абароны Беларусі Наталля Гаўрусік пацвердзіла, што 8 жніўня ракетны комплекс С-300 з’ехаў у кювет пад Полацкам.

«Невялікая дарожна-транспартнае здарэнне адбылося сёння. Комплекс без боекамплекта ў складзе калоны рухаўся з хуткасцю 30 км / ч. Кіроўца не справіўся з кіраваннем. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў», – распавялі БелТА ў Мінабароны.

Раней пра гэта здарэнне паведаміў блогер NEXTA. Паводле ягоных дадзеных, тэхніка «вельмі сурʼёзна пацярпела». «У якасці папярэдняй прычыны (расследаванне толькі распачатае) называецца тое, што вайсковы кіроўца заснуў за рулём праз упраўленне баявой машынай як мяркуецца, у стане ператамлення», – сцвярджае NEXTA.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў