Пад Менскам загінуў п’яны кіроўца, які спрабаваў уцячы ад міліцыі


У Менскім раёне ў аварыю патрапіў п’яны кіроўца, які не пажадаў спыніцца на патрабаванне працаўнікоў міліцыі. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміла прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

Аварыя пад Менскам.
Фота: t.me/pressmvd

Увечары 15 лютага працаўнікі групы затрымання Дэпартамента аховы Менскага раёну каля пасёлка Калодзішчы звярнулі ўвагу на аўтамабіль Nissan, які віляў з боку ў бок і выязджаў на сустрэчную паласу.

Міліцыянты, вырашыўшы, што кіроўца п’яны вырашылі яго спыніць, але той паспрабаваў уцячы.

На закругленні дарогі кіроўца не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і стукнуўся ў дрэва, з-за чаго загінуў на месцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў