Пад Менскам ушанавалі памяць Вінцэнта Гадлеўскага, арыштаванага на Каляды 75 гадоў таму


Акцыя памяці прайшла ва ўрочышчы Благаўшчына.

24 снежня 1942 года нямецкія акупанты арыштавалі ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага ў Чырвоным касцёле. Каталіцкі святар адны з першых пачаў служыць у касцёле па-беларуску. Быў закатаваны ў канцлагеры Трасцянец пад Менскам.

Сёння ягоную памяць ушанавалі актывісты руху салідарнасці «Разам», зладзіўшы акцыю ва ўрочышчы Благаўшчына, дзе айцец Гадлеўскі знайшоў свой спачын.

«Завезлі яго расстраляць таму, што ён будучы інспектарам беларускіх школ ствараў падпольную незалежніцкую партыю. А я тут таму, што а. Гадлеўскі быў айцом-заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі і адным з кіраўнікоў Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі», – заявіў Павел Севярынец, сустаршыня аргкамітэту «БХД».

Вінцэнт Гадлеўскі быў неафіцыйным кіраўніком Беларускай незалежнай партыі, раней увайшоў у склад Рады БНР, выпускаў газету «Беларускі фронт», перакладаў на беларускую мову Біблію і новы Запавет.

Айцец Гадлеўскі падчас набажэнства. Фота – невядомы аўтар

У першыя гады, пасля ўсталявання крыжа ў 2008 годзе ва ўрочышчы Благаўшчына, сілавікі жорстка разганялі акцыі па ўшанаванні памяці Гадлеўскага. Дагэтуль менскія ўлады, нягледзячы на тысячы сабраных подпісаў, не даюць дазвол на ўсталяванне на Чырвоным касцёле мемарыяльнай шыльды.

ДД

Стужка навінаў