Пад Менскам па пляжы ездзіла аўто з адчыненымі дзвярыма і танцуючымі пасажырамі


Па пляжы Менскага мора ездзіў аўтамабіль з адчыненымі дзвярыма з танцуючымі пасажырамі. Пра гэта паведаміла ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.

Інцыдэнт здарыўся 5 лютага каля 18:00.

Выпадковыя наведнікі пляжу знялі, як па тэрыторыі пляжа № 5 Менскага мора ездзіў каршэрынгавы аўтамабіль, у якім былі адчыненымі дзверы, а пасажыры танцавалі.

Відавочцы знялі гэта на відэа, якое даслалі ў каршэрынгавую кампанію. А яе прадстаўнікі звярнуліся з заявай ва УУС Менскага аблвыканкаму.

Міліцыянты заспелі кампанію на месцы здарэння. Парушальнікамі выявіліся замежныя студэнты менскага ВНУ, якія такім чынам святкавалі дзень нараджэння аднаго з сяброў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў