Пад Менскам лёгкаматорны самалёт заляцеў у роў: пацярпела дзіця


У пасёлку Азярцо Менскага раёну 18 траўня ўпаў лёгкаматорны самалёт «Socata TB-9 Tampico Club». У выніку падзення ні пасажыры – маладая дзяўчына з мужчынам, ні пілот амаль не пацярпелі, але быў траўмаваны маленькі хлопчык на зямлі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал NEXTA.

Паводле яго інфармацыі, «сам самалёт часткова разбіты, а на відавочцаў, якія спрабавалі сфатаграфаваць наступствы аварыі, тут жа накінуліся авіякамерсанты з патрабаваннем спыніць здымку».



На месца прыбылі супрацоўнікі міністэрства надзвычайных здарэнняў.

Па словах відавочцы, самалёт пры прызямленні, падскокваючы, збіў агароджу ды выехаў на гравійную дарогу, па якой ішлі людзі. Ад самалёту адзін з камянёў з дарогі адляцеў у хлопчыка.

«Яны спыніліся таму, што заляцелі ў роў. У гэтым рове яны і сталі накрываць самалёт. МНС яны не выклікалі. Нічога і нікога не выклікалі – хацелі ўсё гэта схаваць», – распавёў відавочца.

Hавiны
Стала вядома, наколькі перагружаны быў «суперджэт», які разбіўся ў Маскве
2019.05.17 18:21

Як паведамляецца, да спробаў схаваць здарэнне былі датычныя прадстаўнікі Цэнтру адпачынку «Авія-Менск».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў