Пад Магілёвам цягнік збіў статак дзікоў. ВІДЭА


Інцыдэнт здарыўся на перагоне Вендрыж – Галынец пад вёскаю Гуслішча.

Машыніст экстранна затармазіў і ўжыў гудок, аднак сутыкнення не ўдалося пазбегнуць.

Пад коламі загінулі больш за 10 асобінаў. Лакаматыў пацярпеў, цягнік ехаў з Менску ў Магілёў і спазніўся амаль на дзве гадзіны.

«Ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Кабаноў утылізавалі. Ім жа гудзі-не гудзі, гэта ж дзікі», – пракаментавалі здарэнне ў прэс-службе Магілёўскага РАУСу.

Журналіст і паляўнічы Аляксандр Ачарэтны тлумачыць, што жывёліны, як правіла, не баяцца аўтаў і тэхнічных агрэгатаў.

«Чаму яны з’явіліся на трасе? Адказ такі: гэта траса зʼявілася на іхным шляху. Хутчэй за ўсё яна праходзіць па шляху іхнай міграцыі. Дзіўна тое, што ў нас у краіне дэкларуецца масавая дэпапуляцыя дзіка як віду. А тут зʼяўляецца такая зграя. Што рабіць, каб такога не здаралася? Агароджы і прапускнікі на шляхах міграцыі».

Hавiны
«Будзем вымаць і даследаваць мозг»: пад Баранавічамі невядома ад чаго памерла рысь
2019.01.15 13:11

ДР belsat.eu

Стужка навінаў