Пад Лепелем загінулі генсек і выканаўчы дырэктар федэрацыі плавання


Фота – віцебскае ДАІ

У аўтамабільнай аварыі ў Лепельскім раёне, якая адбылася 1 сакавіка, загінулі выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі плавання Жанна Ісаеня і генеральная сакратарка гэтай арганізацыі, чалец тэхнічнага камітэту Міжнароднай федэрацыі плавання Таццяна Жукава.

Няшчасны выпадак адбыўся ўчора каля 18.20 на 139-м кіламетры аўтадарогі Менск–Віцебск. «Geely» жанчын выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з грузавіком «Volvo». Кіроўца грузавіка, 50-гадовы жыхар Ліды, не пацярпеў.

«Кіраўнікі спартовай арганізацыі вярталіся са спаборніцтваў у Наваполацку. Цяпер Беларуская федэрацыя плавання займаецца пахаваннем жанчын», – патлумачыла агенцтву «БелТА» прэсавая служба БФП.

Фота – віцебскае ДАІ

Ад атрыманых пры сутыкненні ран загінула 43-гадовая пасажырка легкавога аўта, а 60-гадовая кіроўца памерла пазней ува ўстанове аховы здароўя.

ДД

Глядзі таксама
Каментары