У выніку інцыдэнту, які здарыўся ў ноч на 22 кастрычніка, загінуў жаўнер.
Пра гэта паведаміў інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму Аляксандр Цевялёў.
Кіроўца фуры «DAF» у вёсцы Бароўка, дзе дыслакуецца вайсковая частка, наехаў на 19-гадовага вайскоўца, які раптам выскачыў на дарогу. Ад атрыманых траўмаў малады чалавек загінуў на месцы.
Цяпер высвятляюцца акалічнасці здарэння.
НМ, belsat.eu, паводле БелТА