Пад Кіевам бізнесоўца расстралялі на вачах у маленькага сына


У Кіеўскай вобласці 23 ліпеня забілі віцэ-прэзідэнта баксёрскага клуба Ігара Плекана. 44-гадовага бізнесоўца невядомыя расстралялі на вачах у ягонага сямігадовага сына, паведамляе ўкраінскі тэлеканал «ICTV».

Мужчына з дзіцем ехалі на дачу ў Барыспальскім раёне. Каля чыгуначнага пераезду з кустоў выскачылі два ўзброеных чалавека і ва ўпор расстралялі аўтамабіль з аўтаматаў.

У бізнесоўца патрапілі як мінімум чатыры кулі. Паранены змог праехаць каля 300 метраў, з’ехаўшы з дарогі ў поле, і патэлефанаваць жонцы.

Кілеры адпусцілі дзіця, якога цудам не паранілі. Хлопчык пабег дадому і расказаў маці, дзе шукаць бацьку. Ад атрыманых раненняў Ігар Плекан памёр.

Па звестках тэлеканалу, паліцыя абяцае «гучныя затрыманні фігурантаў» справы пра забойства.

КА belsat.eu

Стужка навінаў