Пад канец тыдня ў Еўропу прыйдзе пякельная спёка з Сахары


Паводле метэаролагаў, у чацвер, пятніцу і суботу гарачыя паветраныя масы з Сахары могуць павысіць тэмпературу да +40 °C.

Анамальная спёка закране галоўным чынам паўднёвую частку Еўропы.

У 65 дэпартаментах Францыі аб’яўлены памаранчавы ўзровень небяспекі. 25 чэрвеня ў Парыжы было +34 °C. Спякотна цяпер і ў Італіі. У некаторых рэгіёнах Нямеччыны прагназуецца да +40 °C, піша independent.co.uk. Іспанскі метэаралагічны сэрвіс AEMET прагназуе, што месцамі ў Іспаніі тэмпература вырасце да +42 °C.

Паводле euronews.com, у перыяд з красавіка 2018 года па сакавік 2019 года Еўропа перажыла самы цёплы за ўсю гісторыю метэаназіранняў 12-месячны перыяд.

26 чэрвеня самая высокая тэмпература на тэрыторыі Беларусі будзе ў Берасці (+30-32 °C), паведамляе belgidromet.by.

Самая высокая тэмпература на Зямлі была зафіксаваная ў 1913 годзе ў каліфарнійскай Даліне Смерці, калі ртутны слупок паказаў +56,7 °C.

Аб’ектыў
«Збожжавыя сохнуць, хутка бульбы не будзе». Ці ўдасца сёлета ўратаваць ураджай?
2019.06.21 21:37

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў