Пад Горадняй запускалі ракеты ды радыёкіроўныя мадэлі


[/vc_column_text][vc_column_text]

Cпартоўцы з шасці краінаў сабраліся на этапе Кубку свету, які сёлета адчыніла Беларусь.

Этап чэмпіянату сёлета праходзіць на калгасным полі ва ўрочышчы Забалаць пад Горадняй. Тут гэтымі выходнымі спартоўцы разбілі свае намёты, а супрацоўнікі МНС частавалі гарбатай ды сачылі за бяспекай.

Сёлета ў спаборніцтвах прымаюць удзел 67 аматараў авіямадэляў з Украіны, Расеі, Чэхіі, Эстоніі, Літвы ды Беларусі. Спартоўцы з Казахстану, на жаль, так і не даехалі.

Завадатарам авіямадэльнага спорту і арганізатарам спаборніцтваў традыцыйна выступае Аляксандр Ліпай, загадчык спартова-тэхнічнага аддзелу абласнога цэнтру тэхнічнай творчасці ды пераможца этапу Кубку свету, срэбраны прызёр Чэмпіянату Кубку свету ў 2015-м годзе ў Балгарыі.

«У нас адбываюцца палёты ў пяці намінацыях: палёты мадэляў са стужкай, з ротэрам, радыёкіравання мадэлі ды мадэлі-копіі (копіі сапраўдных ракетаў – аўт.). Удзельнікі стартуюць, мадэль узлятае, лічыцца час знаходжання ў паветры і так адбываецца тры разы. Потым усё падлічваецца ды ідзе размеркаванне месцаў».

Як адзначыў сп. Ліпай, авіямадэльным спортам займаюцца «фанаты сваёй справы», агулам від спорту ў Беларусі не самы папулярны.

Гэта толькі першы этап Кубку свету, далей будзе ісці яшчэ 25 этапаў – у розных краінах. Наступнымі выходнымі спаборніцтвы пройдуць у Расеі, далей – у Славаччыне і г.д.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў