Пад Горадняй усталявалі помнік паўстанцам Каліноўскага


Пра гэта ў Twitter напісаў журналіст Павал Мажэйка.

Помнік паўстанцам Каліноўскага з’явіўся блізу Горадні ў Зарубіцкім лесе.

«Гонар і пашана работнікам мясцовага лясніцтва», – напісаў Павал Мажэйка.

Лясная гаспадарка месціцца ў 23-25 кіламетрах ад Горадні. Мясцовае лясніцтва ўжо не ўпершыню такім чынам ушаноўвае памяць выбітных беларусаў, кажа Павал Мажэйка. Раней тут усталявалі помнік Васілю Быкаву.

«Ляснікі Індурскага лясніцтва, даведаўшыся, што ў лесе актыўна дзейнічала паўстанне Каліноўскага, вырашылі ўшанаваць памяць паўстанцаў. Гэта выключна іх ініцыятыва. Помнік – шыкоўны. Зламанае дрэва – сімвал перарванага жыцця ўдзельнікаў паўстання. Крыж – сімвал веры. Ёсць шыльда 1863. І ялінка, якая расце са зламанага дрэва – гэта сімвал адраджэння», – распавёў журналіст belsat.eu.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў