Пад Горадняй пасажыр «Mitsubishi» з пнеўматыкі абстраляў раварыста


Мужчына пачуў за сваёй спіной гук аўта, а пасля адчуў рэзкі боль – яго абстралялі з пнеўматычнага пісталета.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 15 жніўня. У 46-гадовага жыхара вёскі Каробчыцы страляў пасажыр «Mitsubishi».

Пацярпелы раварыст запомніў нумар транспартнага сродку, а пасля паведаміў яго праваахоўнікам. Дзякуючы гэтаму супрацоўнікі міліцыі вельмі хутка вышлі на след зламысніка.

Высветлілася, што страляў 29-гадовы мужчына, які ехаў у аўце на пасажырскім сядзенні. Свой учынак патлумачыў проста – яму не спадабалася тое, што раварыст ехаў па дарозе.

«Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «Хуліганства», – распавёў кіраўнік прэс-службы УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Яўген Дудко.

Падазраванага не заключалі пад варту. Што тычацца раварыста, то жыццю і здароўю мужчыны нічога не пагражае.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў