Пад Горадняй чатыры чалавекі згарэлі жыўцом


Да прыбыцця першых пажарных падраздзяленняў хата гарэла адкрытым полымем. Фота – МНС

Уночы на надзелю на пажары загінулі сямейная пара пенсіянераў і дзве маладыя жанчыны, якія прыйшлі ў госці і засталіся начаваць.

18 лістапада а 1:10 ратаўнікі МНС атрымалі выехалі па выкліку жыхара вёскі Верцялішкі, які прачнуўся ад трэску пажару.

У хаце пражывала пара пенсіянераў з 41-гадовым сынам. Напярэдадні пажару ў доме гасцявала кампанія мясцовых жыхароў, якія выпівалі. Увечары частка гасцей разышлася, трое засталіся начаваць.

Агонь знішчыў дах хаты, стольнае перакрыццё і ўсю маёмасць. Фота – МНС

Пад абломкамі хаты ратаўнікі знайшлі целы гаспадара і гаспадыні, а таксама дзвюх жанчын 1982 і 1985 гадоў нараджэння, падае прэсавая служба Міністэрства па надзвычайных справаў.

Сын гаспадароў і яшчэ адзін госць здолелі пакінуць палаючы дом да прыбыцця пажарных. У першага з апёкамі 10 % цела – твару, шыі і абедзвюх кісцяў – шпіталізавалі ў рэанімацыю гарадзенскай Больніцы хуткай медычнай дапамогі.

Ратаўнікі мяркуюць, што прычынай трагедыі стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Фота – МНС

Цяпер Следчы камітэт і судмедэксперты высвятляюць падрабязныя абставіны здарэння.

ДД

Стужка навінаў