Пад Гомлем ушанавалі памяць Героя Украіны


Чатыры гады на Майдане загінуў беларус Міхась Жызнеўскі.

Сёння на могілках у вёсцы Сцяг Працы пад Гомлем ушанавалі памяць гамельчука Міхаіла Жызнеўскага, які загінуў на Майдане 22 студзеня 2014 года – адным з першых. Некалькі дзясяткаў чалавек з Менску, Гомля, Бабруйску, Светлагорску, Берасця ды Кіева прыехалі на вясковыя могілкі каб запаліць знічы і пакласці кветкі разам з бацькамі Міхася.

На магіле прагучалі словы пра неабходнасць змагання за свабоду, пра непарушную сувязь паміж Беларуссю і Украінай, а таксама вершы і песні, прысвечаныя Жызнеўскаму.

Міхаіл і Ніна Жызнеўскія, бацькі Міхася, на магіле сына

На магілу Жызнеўскага прыехаў з Менска паэт Славамір Адамовіч

Ушанаваць памяць нашага суайчынніка з Кіева прыехала Валянціна Логвін, сябра прэзідыуму Украінскага сусветнага каардынацыйнага савету

Вячэслаў Сіўчык з Руху салідарнасці «Разам»

Тэкст і фота – Ларыса Шчыракова

Стужка навінаў